Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла

Жыхарка Гомеля ператварыла сваю аднапакаёўку ў кантэйнер для адкідаў. Суседзі па пад'ездзе напэўна былі ў курсе праблемы: схаваць такі сюрпрыз у шматпавярховіку даволі складана.

16.11.2024 / 10:08

Звычайна па законе плюшкіны абыходзяцца адміністрацыйкай, аднак у гераіні гэтай гісторыі ўсё скончылася інакш, піша Onliner.by.

Як высветлілася, аднапакаёвая кватэра ў Цэнтральным раёне дасталася гамяльчанцы ў спадчыну. На працягу некалькіх гадоў жанчына ўпарта ператварала яе ў асабісты рэзервуар для смецця: склады бытавых адкідаў месцамі перавышалі метровую вышыню.

Сама гаспадыня пражывала ў гэтым жа шматпавярховіку побач. У поле зроку спецыялістаў жанчына трапіла не праз сваю цягу да адкідаў, а праз шматгадовыя запазычанасці за паслугі ЖКГ.

Для таго каб іх пагасіць, прадстаўнікі дзяржорганаў прынялі рашэнне арыштаваць засмечаную жылплошчу і выставіць яе на таргі. Перш чым рэалізаваць аб'ект праз аўкцыён, гаспадыню прымусілі вызваліць кватэру ад хламу, каб не напалохаць будучых уласнікаў.

Nashaniva.com