Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе

Лукашэнка бярэ ўдзел у абласных «Дажынках» у Клімавічах (Магілёўская вобласць).

16.11.2024 / 11:51

Фота: president.gov.by

«Трэба, каб у чалавека разам з заробкам расла матывацыя і кваліфікацыя. Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе. Усе павінны варушыцца, працаваць, зарабляць на сябе і на сваю сям'ю. Мы дапаможам, дамо працоўнае месца, толькі ідзіце працаваць», — сказаў ён.

«Тыя, хто перашкаджаюць людзям жыць, рабяты, мы з вамі будзем сур'ёзна разбірацца. Не крыўдуйце», — заявіў Лукашэнка.

Nashaniva.com