У Каліфорніі вылавілі другую за паўгода трохметровую «рыбу Суднага дня» — яна прадказвае бяду
Лічыцца, што гэтая рыба з'яўляецца прадказальнікам катастроф.
17.11.2024 / 14:43
Фота: Emily Miller / AP
Інстытут акіянаграфіі Скрыпса пры Універсітэце Каліфорніі ў Сан-Дыега паведаміў, што на мінулым тыдні адзін з яго аспірантаў выявіў экземпляр рыбы даўжынёй каля 3 метраў на пляжы ў Энсінітэсе на поўдні Каліфорніі, піша The Guardian.
Гэтыя істоты, якія маюць доўгія целы ў форме стужак, звычайна жывуць у глыбіннай частцы акіяна, вядомай як мезапелагічная зона, куды не пранікае святло.
Іх часам называюць «рыбамі канца свету» з-за міфічнай рэпутацыі прадказальнікаў стыхійных бедстваў або землятрусаў; 20 такіх рыб былі знойдзены на пляжах Японіі за некалькі месяцаў да землятрусу 2011 года.
Новае адкрыццё адбылося праз некалькі месяцаў пасля таго, як група каякераў і нырцоў каля ўзбярэжжа Сан-Дыега знайшла мёртвага селядцовага караля даўжынёй 3,5 метры/
Гэта незвычайная з'ява. Паводле Бэна Фрэбла, эксперта па рыбе з Інстытута акіянаграфіі Скрыпса, з 1901 года рэмень-рыбу ў Каліфорніі знаходзілі на беразе ўсяго 20 разоў. Ён выказаў здагадку, што змяненні ў акіянскіх умовах і павелічэнне колькасці такіх рыб могуць стаць прычынай такіх выпадкаў.
Даследчыкі звязваюць павелічэнне назіранняў с такімі з'явамі, як Эль-Ніньё і Ла-Нінья, але ўмовы, якія выклікаюць такія падзеі, не заўсёды відавочныя, і шматлікія фактары могуць прывесці да выкіду рыбы на бераг.
Даследчыкі ўзялі ўзоры і замарозілі рыбу, знойдзеную гэтым тыднем, для далейшага вывучэння і захавання ў марской калекцыі пазваночных Інстытута. Навукоўцы таксама вывучылі рыбу, якая выкінулася ў жніўні. Аўтапсія дазволіла даследчыкам прааналізаваць яе органы і стварыць «першы высокаякасны геном на ўзроўні храмасом».
Каля Аўстраліі злавілі селядцовага караля. Кажуць, што гэта не на дабро