У Шчучынскім раёне мясцовы жыхар скраў 10 тон буракоў
Малады чалавек на сваім трактары зрабіў некалькі паездак на поле, дзе, як ён лічыў, можа непрыкметна сабраць чужы ўраджай, паведамляе абласная міліцыя.
18.11.2024 / 10:36
Фота: Гродзенская абласная міліцыя
Так ён вывез 9760 кілаграмаў
Гэтыя дзеянні выявіла міліцыя. Украдзенае ён захоўваў на сваім участку, схаваўшы амаль 10 тон буракоў пад саломай і поліэтыленавымі мяшкамі.
Міліцыянтам мужчына патлумачыў, што такая вялікая колькасць буракоў яму трэба было для ўласнай гаспадаркі.