У Мінску бармэн пасварыўся з сябрам і разграміў дзевяць машын з дапамогай сметніцы

Ён біў па прыпаркаваных аўто рукамі, нагамі і нават жалезнай урнай.

18.11.2024 / 15:51

Ілюстрацыйнае фота

Жыхары дамоў па вуліцах Галубка і Аладавых раніцай заўважылі, што адразу ў дзевяці машын, якія стаялі на паркоўцы ў двары, пашкоджаныя вокны, люстэркі, кузаў і салоны. Аказалася, усяму віной сварка сяброў.

24-гадовы бармэн тым вечарам пасварыўся з сябрам і вырашыў напіцца. Пад градусам хлопец адправіўся гуляць па начным горадзе. 

Раптам бармёну захацелася спагнаць злосць на прыпаркаваных у чужым двары аўтамабілях. Ён стаў граміць машыны: біў па іх рукамі, нагамі і іншымі прадметамі, якія былі пад рукой, у тым ліку смеццем.

Затым хлопец забраўся ў адну з машын і праехаў некалькі метраў, выкарыстоўваючы кнопку стартэра. Пасля гэтага ён выйшаў з аўто і ўцёк.

Цяпер на бармэна распачалі крымінальную справу.

Nashaniva.com