У Беларусі вырасце базавая велічыня
Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2025 года вырасце да 42 рублёў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
18.11.2024 / 16:50
Цяпер базавая велічыня складае 40 рублёў.
Базавая велічыня бярэцца за аснову пры разліку штрафаў, некаторых сацыяльных выплат, напрыклад, дапамогі па беспрацоўі. Таксама ад яе залежыць плата за арэнднае жыллё, некаторыя падаткі прывязаныя да базавай велічыні.