У лабавым сутыкненні з МАЗам загінулі тры чалавекі

Пад Лёзнам легкавік сутыкнуўся з грузавіком МАЗ: трое загінулі, адна жанчына ў бальніцы. Прычынай трагедыі стаў выезд на сустрэчную паласу. 

18.11.2024 / 20:32

Паводле прэс-службы МУС, сёння каля 17:30 43-гадовы кіроўца Renault, рухаючыся па аўтадарозе ў Лёзненскім раёне, па папярэдняй інфармацыі, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзаўся з грузавік.

Кіроўца легкавога аўто і два яго пасажыры (мужчына і жанчына) загінулі. Яшчэ адна жанчына дастаўлена ў бальніцу. 

Асобы загінулых высвятляюцца.

Nashaniva.com