Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі

Адміністрацыя Злучаных Штатаў дазволіла Кіеву ўжываць ракеты далёкасцю да 300 км для ўдараў па тэрыторыі Расіі. Такая інфармацыя гучала на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза, распавёў кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль.

18.11.2024 / 21:49

Паводле яго слоў, кіраўнікі МЗС ЕС не прынялі супольнага рашэння аб адмене абмежаванняў на прымяненне заходняй зброі на тэрыторыі Расіі — кожная краіна вырашае сама.

Учора стала вядома, што Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння. Многія ваенныя аглядальнікі лічаць, што дазвол на ракетныя ўдары па тэрыторыі Расіі пералому падчас вайны не прынясе, хоць можа дапамагчы Украіне трымаць абарону.

ATACMS (Army Tactical Missile System) — гэта тактычныя балістычныя ракеты, якія запускаюцца, у прыватнасці, з установак HIMARS. Розныя іх мадыфікацыі маюць розную далёкасць, максімальная — каля 305 км. 

Nashaniva.com