Ва Ушачах судзяць настаўніцу, якую ў 2012-м заносілі на Дошку гонару, а ў 2024-м абражаў Мукавозчык

Вольгу Жыткую вінавацяць «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Працэс разглядае суддзя Аксана Мішута, піша «Вясна».

19.11.2024 / 15:23

Вольга Анатольеўна — вядомая ў райцэнтры настаўніца біялогіі. Яе вучні неаднаразова перамагалі на алімпіядах рознага ўзроўню. Сёлета ў жніўні прапагандыст Мукавозчык публічна заявіў, што ва Ушацкай школе дзейнічае «ячэйка падрыўной сеткі», назваўшы Жыткую, настаўніцу з больш як 20-гадовым стажам, «тыповай падплінтусніцай, пробы няма дзе ставіць».

Таксама ён заявіў, што на яе старонках у сацсетках «любоўна захаваны разгул бчбесія, заклікі на акцыі, камень-нажніцы-папера»..

Вольгу Жыткую і яе калег прапагандыст абвінаваціў у тым, што яны праводзілі адукацыйныя летнікі для настаўнікаў.

Nashaniva.com