Літва перастала прапускаць грузавікі праз мяжу з Беларуссю

У Мытным камітэце Беларусі заявілі, што літоўскі бок спыніў афармленне фур.

19.11.2024 / 15:46

Ілюстрацыйнае фота БелТА

Літва спыніла пропуск грузавікоў праз мяжу з Беларуссю.

У літоўскіх пунктах пропуску «Меднікі» і «Шальчынінкай» спынена афармленне фур. Як паведамляе Мытны камітэт Беларусі, з 9:00 літоўцы не афармляюць фуры на ўезд, а з 12:00 — на выезд.

У ДМК адзначаюць, што літоўскі бок не паведаміў аб прычынах спынення афармлення грузавікоў.

Цяпер праз «Каменны Лог» і «Беняконі» з Беларусі спрабуюць выехаць каля 1000 транспартных сродкаў.

Nashaniva.com