Літва аднавіла пропуск фур праз мяжу, але вельмі марудна
Літвы аднавіла афармленне грузавых транспартных сродкаў у пунктах пропуску «Мядзінінкай» (сумежны з беларускім — «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»), паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
19.11.2024 / 22:02
Паводле беларускіх памежнікаў, літоўскі бок прымае транспарт павольна — з 19:00 з пункта пропуску «Беняконі» ў Літву прайшло 4 грузавікі, на ўезд у Беларусь па стане на 21:45 руху яшчэ не было. З пункта пропуску «Каменны Лог» у Літву прайшло 10 аўто, у зваротным кірунку — 19.
Сёння ў абед стала вядома, што Літва перастала прапускаць грузавікі праз мяжу з Беларуссю. Прычыны спынення афармлення грузавікоў не называліся.