Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры

Перадатчыкі як мінімум чатырох караблёў, відавочна, былі адключаныя.

20.11.2024 / 07:59

Карта Yle.fi

Yi Peng 3 — 225-метровы грузавы карабель, які зайшоў у Фінскі заліў з Порт-Саіда ў Егіпце. Мяркуючы па ўсім, у пачатку лістапада ён быў у Расіі ў порце Усць-Луга, паведамляе Yle.fi.

Падводны кабель паміж Фінляндыяй і Германіяй абарваўся ў панядзелак. Yle вывучыла рух судоў за некалькі гадзін да абрыву C-Lion1.

Перадатчыкі як мінімум чатырох караблёў, відавочна, былі адключаныя. Адным з іх быў кітайскі Yi Peng 3. Яго сігнал знік у раёне абрыву кабеля.

Сігнал адсутнічаў з вечара нядзелі, 17 лістапада. Увесь гэты час карабель знаходзіўся паблізу месца абрыву кабеля.

Па даных тэлекамунікацыйнай кампаніі Cinia, магчымая дыверсія адбылася ў панядзелак пасля чатырох гадзін раніцы. Па словах выканаўчага дырэктара Cinia Ары-Юсі Кнаапіла, няспраўнасць кабеля была выяўленая а 04.04 раніцы. Праз 11 секунд кабель быў цалкам абарваны.

Yi Peng 3-225-метровы грузавы карабель, які ўвайшоў у Фінскі заліў з Порт-Саіда ў Егіпце. Мяркуючы па ўсім, у пачатку лістапада ён быў у Расіі ў порце Усць-Луга.

Начальнік каманднага цэнтра берагавой аховы Фінскага заліва Ёона Кастрэн заявіў Yle, што ў месцы абрыву кабеля заўсёды даволі ажыўлены рух.

— Перадатчыкі павінны быць уключаны, але можа быць мноства прычын, чаму сігнал быў не даступны ў камерцыйных службах [адсочвання маршруту судна, накшталт Marine Traffic]. У нас ёсць іншыя інструменты для маніторынгу, — указаў Кастрэн.

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію

Nashaniva.com