Мінімум 11 шахедаў за ноч заходзілі ў Беларусь, некаторыя зніклі, а адзін вярнуўся ў Расію
Ноччу з 19 на 20 лістапада было зафіксавана як мінімум 11 заходаў расійскіх дронаў-камікадзе тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны. Дроны праходзілі праз «беларускі калідор», заляталі ў напрамку Брагіна, Мазыра і Гомеля, а адзін шахед, прайшоўшы праз Беларусь, вярнуўся ў РФ, паведамляе Беларускі Гаюн.
20.11.2024 / 12:57
Першы заход быў у 22:37 у раён Лоева, дрон развярнуўся на тэрыторыі Беларусі і вылецеў назад у Чарнігаўскую вобласць праз пасёлак Новая Гута. Далей шахеды заходзілі ў 23:43, 23:51, 00:34, 00:58, 03:50, 04:12, 04:41, 05:08, 05:26 і 07:24.
Дакладна пацверджана вяртанне ў паветраную прастору Украіны і Расіі толькі 4-х з 11 зафіксаваных за ноч дронаў. Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што па іх даных за ноч у Беларусь уляцеў і прапаў толькі 1 БПЛА.
Авіяцыя ВВС РБ не ўзнялася.