Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Амерыканская валюта даражэе дзявятыя таргі запар.

20.11.2024 / 13:03

На таргах 20 лістапада даляр падаражэў на 0,71 капейкі да 3,4007 беларускага рубля. Гэта чарговы абсалютны максімум.

Апошнія дні даляр даражэе з 11 лістапада, стартаваўшы з пазіцыі 3,3407. Такім чынам за дзевяць таргоў ён падаражэў на шэсць капеек.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775.

Nashaniva.com