Студэнты знялі дзярж сцяг з даху Камароўскага рынку
Іх затрымалі.
20.11.2024 / 13:33
Фота: Wikimedia Commons
Сілавікі затрымалі трох студэнтаў сталічнай ВНУ — двух 19-гадовых мінчукоў і 20-гадовага замежніка.
Паводле версіі міліцыі, трэцякурснікі забраліся на дах Камароўскага рынку і знялі дзяржсцяг.
Пра знікненне сцяга з даху рынку хтосьці паведаміў у міліцыю, пасля чаго сілавікі знайшлі студэнтаў. Цяпер ім пагражаюць крымінальнай справай і пазбаўленнем волі.