Іспанія, Італія і Грэцыя следам за ЗША абвясцілі пра закрыццё пасольстваў у Кіеве ў сераду

Іспанская дыпмісія, як паведамляе агенцтва EFE, заявіла, што не будзе аказваць паслугі 20 лістапада з-за «павышанай рызыкі паветраных нападаў па ўсёй Украіне».

20.11.2024 / 14:23

Ілюстрацыйнае фота

У электронным лісце, разасланым іспанцам, якія пражываюць у краіне, пасольства рэкамендавала выконваць усе рэкамендацыі мясцовых уладаў і знаходзіцца побач са сховішчамі, піша Бі-бі-сі.

Італія таксама прыпыніць працу пасольства ў сераду, гаворыцца на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва.

«З меркаванняў бяспекі пасольства Грэцыі сёння будзе заставацца закрытым для наведвальнікаў», — адзначылі ў дыпустанове Грэцыі.

У апошнія тыдні расійскія войскі ўзмацнілі атакі на інфраструктуру ўкраінскіх гарадоў.

Nashaniva.com