Аэрапорту ў Вільні часова прысвоілі імя Чурлёніса

Аэрапорт будзе насіць імя вялікага літоўскага мастака Мікалая Канстанціна Чурлёніса пяць гадоў

20.11.2024 / 15:44

Wikimedia Commons

20 лістапада ўрад Літвы прысвоіў Віленскаму аэрапорту сімвалічнае імя «Міжнародны Віленскі аэрапорт імя Чурлёніса» з 2025 года на 5 гадоў, піша Delfi.lt.

Часовае імя не з'яўляецца афіцыйным, таму не патрабуецца змяняць коды і назвы ў інфармацыйных сістэмах.

Назва «Міжнародны Віленскі аэрапорт імя Чурлёніса» будзе выкарыстоўвацца ў сімвалічным абазначэнні аэрапорта і яго тэрыторыі, у публічнай прасторы.

У наступным годзе будзе адзначацца 150-годдзе з дня нараджэння Мікалая Канстанціна Чурлёніса.

Nashaniva.com