У Мінску пасярэднік падмануў махляроў і пакінуў грошы сабе, каб пажыць прыгожа

Аднак прыгожае жыццё доўжылася нядоўга.

21.11.2024 / 13:03

Пажылая мінчанка паверыла тэлефонным ашуканцам і аддала іх кур'еру 5000 даляраў. Ашукалі яе па стандартнай схеме: патэлефанавалі ад імя сваячкі і паведамілі, што тая нібыта трапіла ў ДТЗ, і цяпер ёй патрэбныя грошы.

Кур'ера — 19-гадовага замежнага студэнта мінскага ВНУ — неўзабаве затрымалі сілавікі. Але грошай пры ім не было. Аказалася, што ён перадаў 5000 даляраў пасярэдніку ашуканцаў.

Кур'ер расказаў, што знайшоў падпрацоўку ў інтэрнэце. Куратар прапанаваў яму забіраць у мінчукоў наяўныя грошы і перадаваць іх трэцяй асобе, нібыта для далейшага абмену на криптавалюту. Студэнт згадзіўся і выканаў першы заказ.

Неўзабаве затрымалі і пасярэдніка. 22-гадовы мінчанін павінен быў перадаць 5000 даляраў далей па ланцугу, але замест гэтага ён забраў грошы і паехаў у Пінск.

Там ён абмяняў частку долараў на рублі, зняў дарагое жыллё і купіў сабе айфон. Але прыгожае жыццё працягвалася нядоўга — неўзабаве яго затрымалі сілавікі.

У пасярэдніка знайшлі толькі частку грошай — іх вернуць пенсіянерцы. Пакладзена крымінальная справа.

Nashaniva.com