Заўтра ў Варшаве адкрываецца фестываль беларускага кіно «Bulbamovie»

Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie» сёлета пройдзе 22—24 лістапада, стужкі пакажуць у варшаўскім кінатэатры «Iluzjon».

21.11.2024 / 12:51

На фестывалі ў гонар 100 гадоў з нараджэння Васіля Быкава пакажуць «У тумане» Сяргея Лазніцы паводле аднайменнай аповесці.

Нечакана на фестывалі пакажуць стужку «Звычайны прэзідэнт» Юрыя Хашчавацкага. Рэжысёр таксама выступіць на фестывалі.

На фестывалі пакажуць прэм’еру дакументальнага фільму «Апошнія словы» рэжысёра Рамана Шэля пра загінулага ў турме мастака Алеся Пушкіна.

Таксама на фестывалі пройдзе конкурс маладога беларускага кіно, пакажуць іншыя прэм’еры, адбудуцца сустрэчы са стваральнікамі кіно. 

Поўную праграму глядзіце тут. 

Nashaniva.com