У Клімавічах загарэлася раённая бальніца

21 лістапада ў Клімавічах загарэлася раённая бальніца. З яе былі вымушаныя эвакуяваць 118 чалавек.

21.11.2024 / 16:42

Дым пайшоў з гаспадарчага памяшкання на чацвёртым паверсе медыцынскай установы. На яго зрэагавала сістэма пажарнай аўтаматыкі.

Неўзабве ўзгаранне было ліквідаванае. Пацярпелых няма.

Nashaniva.com