Стала вядомая колькасць загінулых пасля першага ўдару ракетамі Storm Shadow па тэрыторыі Расіі
У тэлеграм-канале «Досье Шпиона», вядомым дакладнасцю сваіх інсайдаў, з'явілася інфармацыя пра вынікі ўчарашняга ўкраінскага ўдару брытанскімі ракетамі Storm Shadow па расійскім камандным пункце ў пасёлку Мар'іна Курскай вобласці.
21.11.2024 / 19:27
Скрыншот з відэа
Паводле інфармацыі канала, у выніку ўдару загінулі 18 расійскіх вайскоўцаў, а яшчэ 33 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Сярод параненых, акрамя ўласна расіян, нібыта былі і трое вайскоўцаў КНДР (двое мужчын з цяжкімі раненнямі і адна жанчына-медык з лёгкім). Большасць пацярпелых — афіцэры.
Паведамляецца, што ў момант удару на камандным пункце знаходзіўся першы намеснік камандуючага войскамі Ленінградскай вайсковай акругі генерал-лейтэнант Валерый Саладчук, але пра ягоны стан інфармацыі пакуль інфармацыі няма.
Акрамя таго, падчас разбору завалаў увечары таго дня здэтанаваў невядомы боепрыпас, у выніку чаго 13 вайскоўцаў з падраздзялення 88-га сапёрнага палка (в/ч 53359) атрымалі раненні. Сярод пацярпелых — намеснік начальніка штаба палка.
УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow