Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»
Уладзімір Пуцін увечары 21 лістапада выступіў з відэазваротам, у якім паведаміў, што сённяшні ўдар па прадпрыемстве «Поўдзеньмаш» ва ўкраінскім Дняпры быў нанесены новай зброяй — ракетамі «Арэшнік» «у бяз'ядзерным гіпергукавым аснашчэнні».
21.11.2024 / 20:35
Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа
Пуцін прадставіў гэтыя ракеты як зброю, якая «не перахопліваецца» і заявіў, што насельніцтва Украіны, маўляў, будзе папярэджвацца пра месцы ўдараў.
Прымяненне гэтых ракет Пуцін паставіў у залежнасць ад дзеянняў Захаду. Маўляў, гэта адказ на планы ЗША па вытворчасці і разгортванні ракет сярэдняй і меншай далёкасці.
Як сцвярджае Пуцін, калі раней ваенныя дзеянні ва Украіне былі «рэгіянальным канфліктам, справакаваным Захадам», то цяпер канфлікт «набыў элементы глабальнага характару».
Акрамя таго, Пуцін падчас гэтага выступлення прызнаў ахвяры сярод расійскіх вайскоўцаў у выніку ўдару УСУ з дапамогай ракет Storm Shadow па камандным пункце УС РФ у Курскай вобласці, але, паводле яго, камандны і аператыўны састаў нібыта не пацярпеў. Тым самым ён з аднаго боку пацвердзіў інфармацыю, якая раней ужо з'яўлялася ў розных крыніцах, але ў той жа час паспрабаваў аспрэчыць сур'ёзнасць сітуацыі.
Балістычная ракета, запушчаная сёння Расіяй па Украіне, была не такой, як зразу падавалася
Захаравай проста ў часе брыфінгу патэлефанавалі і сказалі не каментаваць удар балістычнай ракетай
Расія ўпершыню выкарыстала супраць Украіны балістычную ракету новага тыпу. Што гэта можа змяніць
Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу
Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне