Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры

У апошнія дні ЗША папярэджвалі Украіну і іншых партнёраў пра магчымае ўжыванне Расіяй эксперыментальнай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці для ўдару па Украіне. Пра гэта піша выданне «Суспільне» са спасылкай на крыніцы ў амерыканскім пасольстве ва Украіне.

21.11.2024 / 22:46

Абломак ракеты, якая ўдарыла па Дняпры. Фота: CNN

Паводле звестак крыніц, Расія атакавала Украіну эксперыментальнай балістычнай ракетай сярэдняй далёкасці. Адзначаецца, што Расія, верагодна, мае толькі некалькі такіх ракет.

«Расія можа паспрабаваць выкарыстаць гэты патэнцыял для таго, каб запалохаць Украіну і яе прыхільнікаў або прыцягнуць увагу ў інфармацыйнай прасторы, але гэта не зменіць ход падзей у гэтым канфлікце», — падкрэсліла крыніца.

Пры гэтым яна падкрэслівае, што апошнімі днямі Украіну і яе блізкіх саюзнікаў папярэджвалі пра магчымае ўжыванне Расіяй такой зброі, «каб дапамагчы падрыхтавацца».

21 лістапада Расія нанесла па Украіне ўдар ракетамі рознага тыпу. Паветраныя сілы заявілі пра ўдар міжкантынентальнай балістычнай ракетай, пра такую імавернасць паведаміў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Увечары расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін заявіў, што ягоная армія выпрабавала новую балістычную ракету сярэдняй далёкасці, якую назвала «Арэшнік», ударыўшы па Дняпры.

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Балістычная ракета, запушчаная сёння Расіяй па Украіне, была не такой, як зразу падавалася

Захаравай проста ў часе брыфінгу патэлефанавалі і сказалі не каментаваць удар балістычнай ракетай

У сеціве з'явілася відэа, магчыма, першага ў гісторыі прымянення новых расійскіх балістычных міжкантынентальных ракет

Nashaniva.com