Па-беларуску выйшла кніга псіхолага Франкля пра выжыванне ў канцлагеры

У выдавецтве «Тэхналогія» пабачыла свет чарговая навінка — кніга псіхолага і філосафа Віктара Франкля «…Усё ж сказаць жыццю «так»».

22.11.2024 / 13:15

Кніга, перакладзеная з нямецкай мовы Вольгай Баранавец-Янковіч, шукае адказы адказы на пытанні, як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці і дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет.

На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць «так» свайму жыццю.

Замовіць кнігу можна на сайце выдавецтва, або купіць у кнігарнях, у тым ліку ў краме па вул. Ляўкова, 19.

Nashaniva.com