Удар па Дняпры, імаверна, быў нанесены са складу комплексу «Кедр»
Учора армія Расіі атакавала ўкраінскі Дняпро балістычнай ракетай, верагодна, са складу ракетнага комплексу «Кедр», паведамляюць у Галоўным упраўленні разведкі Украіны.
22.11.2024 / 14:13
Ракетны комплекс «Кедр». Фота: runews24.ru
Час падлёту гэтай ракеты ад моманту запуску з Астраханскай вобласці да ўдару па Дняпры склаў 15 хвілін. На ракеце было ўсталявана шэсць баявых частак, кожная з якіх аснашчана шасцю суббаепрыпасамі. Хуткасць на канчатковым участку траекторыі перавышала 11 махаў, нагадвае «Суспільнае»
Да распрацоўкі мабільнага ракетнага комплексу прыцягнуты шэраг прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу РФ. Яго выпрабаванні праводзіліся ў кастрычніку 2023 года і чэрвені 2024 года.