Мінімум 14 шахедаў сёння заходзілі ў Беларусь, адзін даляцеў да Рэчыцы, некаторыя прапалі
Пачынаючы з 6:00 раніцы 22 лістапада зафіксавана як мінімум 14 заходаў расійскіх дронаў-камікадзе тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны і РФ. Дроны праходзілі праз «беларускі калідор», заляталі з Расіі, заходзілі ў напрамку Брагіна, Ельска і Гомеля, а адзін «шахед» даляцеў да Рэчыцы, паведамляе Беларускі Гаюн.
22.11.2024 / 14:28
Першы заход быў у 06:10, дрон заляцеў з Бранскай вобласці ў бок аграгарадка Кругавец-Калініна (Гомельская вобласць). Далей «шахеды» заходзілі ў 06:38, 07:49, 08:06, 08:07, 08:31, 08:39, 08:46, 09:09, 10:48, 11:18, 12:15, 13:06 і 13:57.
У 07:49 БПЛА заляцеў у Беларусь у раёне Лоева і працягнуў рух на паўночны захад, дасягнуўшы да 08:06 Рэчыцы і працягнуўшы рух у напрамку Жлобіна.
У той жа час з аэрадрома «Баранавічы» быў падняты дзяжурны знішчальнік ВВС РБ, які накіраваўся ў раён Рэчыцы і лётаў на паўднёвым усходзе краіны амаль дзве гадзіны. Пазней @eRadarrua паведамілі, што згодна з папярэднімі данымі мінімум 1 БПЛА быў збіты на тэрыторыі Беларусі. На гэты момант пацверджанняў збіцця шахеда няма, даныя працягваюць удакладняцца.
Усяго на дадзены момант пацверджана вяртанне ў паветранае прастору Украіны з Беларусі 8 з 14 залётных дронаў. Некаторыя БПЛА маглі быць страчаныя ў Беларусі.