Кліентаў аднаго з банкаў у нядзелю могуць чакаць сюрпрызы

У прэс-службе Белінвестбанка папярэдзілі пра тэхналагічныя работы, якія запланаваныя ў нядзелю, 24 лістапада з 9:00 да 17:00.

22.11.2024 / 20:46

У мабільным і інтэрнет-банкінгу «Белінвестбанка» цягам 8 гадзін будзе немагчыма рабіць некаторыя аперацыі па картках. Напрыклад, могуць быць недаступнымі такія функцыі, як падаўжэнне або перавыпуск плацежных картак, іх актывацыя і іншыя аперацыі.

Таксама кліенты банка могуць сутыкнуцца з некарэктным адлюстраваннем рэшткаў на рахунку пры залічэнні сродкаў і іх пераводзе з картак на карт-рахункі, а таксама пры папаўненні праз сістэму АРІП.

Адзін з беларускіх банкаў пачне браць грошы за частае правяранне балансу на картцы

Белінвестбанк заклікаў кліентаў зрабіць тры крокі, каб праз тыдзень не застацца без мабільнага банкінгу

Беларускія банкі папярэдзілі, што з 1 ліпеня перастануць працягваць тэрміны плацежных картак

З 1 ліпеня пенсіі беларусам збольшага будуць выдаваць толькі банкі

Nashaniva.com