На галоўнай елцы Брэста замест Віфлеемскай зоркі паставілі «ваенную». І гэта ўжо не першы раз
На плошчы Леніна ў Брэсце ўжо паставілі галоўную гарадскую елку. Летась Брэст быў адзіным абласным цэнтрам Беларусі, дзе замест Каляднай (Віфлеемскай) зоркі на галоўнай святочнай елцы была пяціканцовая чырвоная. Ад гэтай традыцыі не адмовіліся і сёлета, піша Katolik.life.
23.11.2024 / 00:01
Пяціканцовая зорка звычайна называецца «марсавай» па імені старажытнарымскага бога вайны Марса, таму выкарыстоўваецца ў армейскай і дзяржаўнай сімволіцы многіх краін.
Упершыню цяперашняй «зоркай вайны» галоўную елку Брэста ўвянчалі напярэдадні 2022 года. Тады тут усталявалі новую штучную канструкцыю, якую з тых часоў выкарыстоўваюць штогод.
Першая гарадская святочная елка з'явілася ўжо сёлета і ў Гомелі каля вакзала. Яна таксама з пяціканцовай зоркай, але можна спадзявацца, што на галоўнай елцы, як і ў папярэднія гады, будзе Калядная зорка.
«Байсол» абвясціў калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў
Беларускі абураюцца адвэнт-календаром ад Luxvіsage — і не толькі з-за цаны
Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год