Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі
Абраны прэзідэнт ЗША можа прызначыць былога начальніка разведкі Рычарда Грэнвіла спецпасланнікам па вайне ва Украіне. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на чатыры дасведчаныя крыніцы.
23.11.2024 / 13:26
Фота: Darko Vojinovic / AP
У першы тэрмін прэзідэнцтва Трампа Грэнэл таксама быў паслом ЗША ў Германіі і спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта на мірных перамовах Сербіі і Косава.
Улетку 2024 года Грэнэл выступаў за стварэнне «аўтаномных зон» ва Украіне дзеля спынення вайны. Таксама ён заяўляў, што не падтрымлівае ўступленне Украіны ў NATO ў найбліжэйшай будучыні.
Зараз пасады спецпасланніка па вайне ва Украіне не існуе.
Прадстаўніца штаба Трампа Кэралайн Левіт адмовілася каментаваць магчымае стварэнне пасады і прызначэнне на яе Грэнела. Сам Грэнэл, які раней лічыўся галоўным прэтэндэнтам на пасаду дзяржсакратара ЗША, не адказаў на пытанні Reuters.