Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы

У інтэрв'ю, апублікаваным 23 лістапада італьянскай штодзённай газетай Corriere della Sera, былая канцлерка Германіі Ангела Меркель патлумачыла, чаму абрала ў свой час шлях дыялогу з Уладзімірам Пуціным і прадухілення расійскага ўварвання ва Украіну.

23.11.2024 / 19:56

Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Маскве ў жніўні 2021 года. Фота: Mikhail Svetlov/Getty Images

«Я вельмі добра ведала намеры Пуціна. Я ведала, што мы маем справу з ворагам Еўропы. Пытанне было толькі ў тым, як рэагаваць. Маім адказам было не разарваць адносіны з Пуціным, а імкнуцца — праз перамовы — прадухіліць уварванне», — згадала Меркель.

Яна падкрэсліла: «Пэўны час гэта працавала. З пачаткам вайны Расіі супраць Украіны сітуацыя прынцыпова змянілася».

«Нашы погляды былі супрацьлеглымі. Пуцін хацеў зноў зрабіць Расію вялікай дзяржавай. Але ён не змог зрабіць гэта на эканамічным узроўні праз росквіт для ўсіх. Замест гэтага ён спрабаваў зрабіць гэта метадамі, набытымі ў КДБ, праз вайскоўцаў, сілу і нацыяналізм», — сказала былая канцлерка Германіі.

«Такім чынам, не спраўдзіліся многія спадзяванні, якія мы ўскладалі ў 1990 годзе на тое, што Расія паступова стала на шлях дэмакратызацыі», — прызнала суразмоўца Corriere della Sera.

На пытанне, чаму яна не заблакавала праект газаправода «Паўночны паток-2» у 2015 годзе, праз год пасля анексіі Крыма Расіяй, Меркель адказала:

«Я лічыла сваёй задачай забяспечыць, каб нямецкая эканоміка магла выкарыстоўваць газ па добрай цане. Сёння мы ўбачылі наступствы вялікіх выдаткаў на энергію для Германіі».

«Акрамя таго, па палітычных меркаваннях я палічыла за лепшае падтрымліваць эканамічныя адносіны з Расіяй, каб і гэтая краіна магла ўдзельнічаць у дабрабыце», — адзначала кіраўніца ўрада Германіі ў 2005-2021 гадах.

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах

Меркель: Я была надзвычай спустошана, даведаўшыся пра смерць Навальнага

Муж Меркель пакінуў яе мокнуць пад дажджом у вячэрнім строі ФОТАФАКТ

Міністр замежных спраў Украіны заклікаў Нямеччыну не паўтараць памылку Меркель

Меркель: Поўнамаштабнае расійскае ўварванне не стала сюрпрызам

Меркель: Перад сыходам у адстаўку я спрабавала стварыць новы фармат перамоў з Пуціным

Nashaniva.com