БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У цэнтры Мінска на два тыдні закрыюць адну з вуліц

24.11.2024 / 16:35

Nashaniva.com

Размова пра ўчастак дарогі па вуліцы Розы Люксембург ад будынка №183 да вуліцы Карпава.

Рух там будзе закрыты для ўсіх відаў транспарту і машын. Гэта сказана ў пастанове Мінгарвыканкама, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Забарона будзе дзейнічаць каля двух тыдняў — з 29 лістапада да 15 снежня.

У дакуменце тлумачыцца, што рашэнне звязана з пагрозай бяспекі дарожнага руху, уключаючы жыццё і здароўе грамадзян.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула