Падарыў кватэру сваяку, а пасля пашкадаваў. Ці можна адмяніць дагавор?

Вярнуць сабе кватэру, якую раней падарыў іншаму чалавеку, можна пры пэўных умовах.

24.11.2024 / 19:55

Адмяніць дарэнне можна ў выпадках, прадугледжаных п.1 арт. 549 ГК, тлумачыць «Мінск-Навінам» суддзя Мінскага гарадскога суда Наталля Жупікава. Напрыклад, калі чалавек, якому падарылі кватэру, здзейсніў замах на жыццё дарыльшчыка, жыццё каго-небудзь з членаў яго сям'і або блізкіх сваякоў або наўмысна прычыніў дарыльшчыку цялесныя пашкоджанні. У такім выпадку чалавек павінен вярнуць падораную рэч, калі яна захавалася ў натуры да моманту адмены дарэння.

Або па ўзаемнай згодзе можна заключыць новы дагавор дарэння, па якім кватэра вернецца першапачатковаму ўладальніку.

Nashaniva.com