БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Выйшла на волю мазыранка Ганна Пышнік, асуджаная за відэа расійскіх верталётаў

25.11.2024 / 15:4

Nashaniva.com

Яна цалкам адбыла свой тэрмін, правёўшы за кратамі больш за два з паловай гады, паведамляе Гомельская вясна.

Ганну Пышнік (Чымпаеш) затрымалі 22 сакавіка 2022 года нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем вайсковай тэхнікі (верталёты) у адзін з тэлеграм-каналаў, нагадвае сутнасць справы «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачання, 25 лютага 2022 года, знаходзячыся ў Калінкавічах, Ганна зняла на айфон відэа следу ад палёту ваеннага аб'екта і адправіла ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Таксама пакінула два каментары, у якіх паведамляла, што нібыта былі выпушчаныя дзве ракеты, а вайсковая тэхніка, якая едзе з Мазыра, раней стаяла ў адным з населеных пунктаў раёна, дзе знаходзяцца яшчэ 60 верталётаў.

Другі ролік верталёта, які пралятае ўжо над яе домам у Мазыры, зрабіла праз два дні. Ім таксама вырашыла падзяліцца. Пакінула каментар аб тым, што некалькі верталётаў аблятаюць мясцовасць.

У тэлефоне Пышнік былі знойдзеныя 17 відэа, якія паказвалі перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі.

Тады суд прызначыў ёй пакаранне тры гады калоніі. У жанчыны — непаўнагадовая дачка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула