Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства

На стварэнні такога крэатыўнага кантэнту шмат не заробіш.

26.11.2024 / 09:00

Стыкеры, якія стварылі «Мінск-Навіны». Скрыншоты з тэлеграма

Раніцай 25 лістапада ў тэлеграм-акаўнце дзяржаўнага інфармагенцтва «Мінск-Навіны» з'явіўся допіс з дакументам, з якога стала вядома, хто стварыў стыкеры ў тэлеграм і вайберы да так званага Дня народнага адзінства.

Скрыншот з сервіса tgstat

Гэта дакладная запіска, напісаная намеснікам галоўнага рэдактара, які кіруе аддзелам выпуску і СММ, ён падпісаны як А. Р. Анісімаў. Напісаная яна на імя першага намесніка «Мінск-Навінаў» Андрэя Баса.

Андрэй Бас. Фота з сайта «Мінск-Навінаў»

Там паведамляецца, што стыкеры для тэлеграма і вайбера стварыла рэдактарка дзіцячага часопіса «Арэлі» Дар'я Жаўтаровіч. За гэтыя 13 стыкераў ёй прапануюць выпісаць прэмію памерам 150 рублёў.

Дар'я Жаўтаровіч. Фота з сайта «Мінск-Навінаў»

Таксама 100 рублёў прапануюць выплаціць рэдактару тэхнічнага аддзела выпуску і СММ інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» Вользе Лукашэвіч. Яна «займалася пошукам і падборам візуалаў» для стыкерпака.

«Стыкерпак размешчаны ў месенджарах для прыцягнення ўвагі аўдыторыі да канала. Створаны па заданні гендырэктара», — падсумоўваецца ў дакуменце.

Кіруе «Мінск-Навінамі», як і праўладным Беларускім саюзам журналістам, ураджэнец расійскага Валгаграда Андрэй Крывашэеў.

Андрэй Крывашэеў. Скрыншот з трансляцыі БТ

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі: гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Nashaniva.com