Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў
Яшчэ нядаўна быў папулярны рух метрасэксуалаў, які прывёў да шырокага распаўсюджвання сярод мужчын практыкі выдалення валасоў з розных зон цела. Апошнім часам набірае абароты адваротны трэнд.
26.11.2024 / 00:01
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: сацыяльныя сеткі
Чаму некаторыя мужчыны голяць інтымныя зоны?
Часам па той простай прычыне, што іх партнёркі просяць аб гэтым. Аваласенне можа выклікаць дыскамфорт, напрыклад, падчас аральнага сэксу.
Яшчэ большая праблема ўзнікае, калі аваласенне настолькі інтэнсіўнае, што інтымная зона нагадвае лясны гушчар. Геніталіі выдзяляюць пот, а падчас сэксу партнёры абменьваюцца рознымі вадкасцямі, якія застаюцца на валасах.
Аднак не столькі практычныя перавагі, а мода мела найбольшае значэнне. Метрасэксуальнасць асацыявалася з мінімумам валасатасці.
Мінусы галення інтымных зон
Выдаленне валасоў мае свае падставы, але спалучана таксама з пэўнымі рызыкамі. Дэпіляцыя — дарэчы, і слова «дэпіляцыя», і слова «эпіляцыя» правільныя — з дапамогай брытвы, воску або цукровай пасты можа прывесці да ўрастання валасоў, сыпу і раздражнення скуры, асабліва ў адчувальных зонах, — расказаў LRT.lt. Тадас Раўдоніс, кіраўнік Цэнтра дэрматавенералогіі клінік Сантарос пры Віленскім універсітэце.
«Калі мы збрываем валасы на паверхні скуры, павялічваецца рызыка іх няправільнага адрастання, што можа прывесці да ўтварэння нарываў», — дадае ён.
ֿНа думку доктара, «больш бяспечна рабіць лазерную эпіляцыю або — значна таннейшы варыянт — выкарыстоўваць спецыяльную брытву, калі валасы не выдзіраюцца і не зразаюцца пад корань, а пакідаюцца даўжынёй некалькі міліметраў. І гэта выглядае акуратна».
Мода мяняецца
Незалежна ад гігіенічных і практычных меркаванняў, ёсць нешта такое, як мода. І вось, натуральнае аваласенне, якое яшчэ нядаўна лічылася рудыментам мінулага, сёння становіцца элементам новага трэнду.
«Калі яшчэ пяць гадоў таму многія мужчыны імкнуліся да поўнай дэпіляцыі інтымных зон, амаль да абсалютнай гладкасці, цяпер з’явіўся новы трэнд — поўнае аваласенне на ўсіх частках цела, нават у падпахах», — дзеліцца назіраннямі доктар Раўдоніс.
Гэта тычыцца не толькі мужчын. Сярод жанчын усё большым попытам карыстаецца паслуга перасадкі валасоў… у зону бікіні.
«Калі мужчыны звяртаюцца па нарошчванне валасоў у вобласці барады, то жанчыны — па трансплантацыю валасоў у інтымныя зоны» — кажа доктар Раўдоніс.
Так ці інакш, варта памятаць, што модныя тэндэнцыі часта змяняюцца, але здароўе і здаровы сэнс павінны быць на першым месцы.