Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе
Сёння «Дынама» выйграла ў БАТЭ і стала недасягальным для «Нёмана».
25.11.2024 / 22:41
Pressball.by
Мінчукі выйгралі з лікам 1:0 і адарваліся ад «Нёмана» на пяць балаў. Прычым у гродзенцаў адна гульня ў запасе, у «Дынама» — дзве.
Дынама — 67, Нёман — 62, Тарпеда-БелАЗ — 56.
Што да БАТЭ, то колішні 15-разовы чэмпіён краіны сёлета не ўздымецца вышэй за 7-е месца ў турнірнай табліцы.
Год таму мінскі клуб таксама заваяваў чэмпіёнства.