У Мінздароўі расказалі, калі чакаецца пік рэспіраторных захворванняў
Зараз у краіне праводзіцца актыўная вакцынацыя супраць грыпу.
26.11.2024 / 08:52
Пік рэспіраторных інфекцый у Беларусі прагназуецца ў канцы студзеня — пачатку лютага, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Зараз у краіне праводзіцца актыўная вакцынацыя супраць грыпу. На сённяшні дзень прышчэпку атрымалі ўжо больш за 1 млн 250 тыс.чалавек.
— Прышчэпка абараняе ад цяжкага працякання грыпу і неспрыяльных наступстваў. У першую чаргу Нацыянальным календаром прышчэпак вызначаны кантынгент людзей, для якіх вакцынацыя найбольш важная — дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, людзі старэйшыя за 65 гадоў, з імунасупрэсіяй, цяжарныя, медыкі, фармработнікі і г.д., — распавёў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскай аховы здароўя Кірыл Ігнатаў.
У ведамстве падкрэслілі, што зараз ва ўсіх рэгіёнах краіны ёсць прэпараты для вакцынацыі як на бясплатнай аснове («Грыпол плюс»), так і на платнай («Ваксігрып Тэтра» і «Інфлювак Тэтра»).
Масавая кампанія імунізацыі завершыцца да 1 снежня. У наступным таксама можна будзе абараніцца — да прыкладу, людзям, якія хварэлі і г. д.