БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

26.11.2024 / 11:28

Nashaniva.com

Трагедыя на трасе М6 здарылася ў суботу а 15-й каля вёскі Біскупцы. Загінулі чатыры чалавекі. Следчыя УСК па Гродзенскай вобласці высвятляюць абставіны трагедыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы кіроўца аўтамабіля Opel Zafira раніцай выехаў са Шчучынскага раёна ў Смаргонь разам з пяццю пасажырамі. Днём машына вярталася назад. Каля 15 гадзін на 147-м кіламетры трасы Мінск—Гродна вадзіцель, які знаходзіўся ў стомленым стане, не справіўся з кіраваннем.

У выніку ДТЗ на месцы загінула 55-гадовая жонка кіроўцы і яе сваякі: 68-гадовая жанчына і двое хлопчыкаў 7 і 17 гадоў з Аршанскага раёна.

Сам кіроўца змог выбрацца з машыны. Яшчэ аднаго пасажыра, 50-гадовага мужчыну, ратавальнікі МНС дэблакавалі з дапамогай спецінструмента. Цяпер ён знаходзіцца ў Лідскай ЦРБ, піша hrodna.life.

Следства праводзіць экспертызы. Кіроўцу затрымалі, ён знаходзіцца ў ІЧУ Лідскага РАУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула