За ноч у Беларусь заляцелі 17 шахедаў

У ноч з 25 на 26 лістапада было зафіксавана мінімум 17 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед» у Беларусь з Украіны.

26.11.2024 / 13:40

Дроны праходзілі праз «Беларускі калідор», рухаліся ў кірунку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра і Ельска, а адзін з іх заляцеў паўторна, піша Беларускі Гаюн.

Першы заход адбыўся ў 22:26, дрон рухаўся ў кірунку Лоева і далей ішоў глыбей у Беларусь у напрамку Васілевічаў (між Рэчыцай і Мазыром), пасля чаго прапаў.

Далей заходзілі: у 23:05, 23:19, 23:30, 23:56, 00:32, 01:00, 01:14, 01:25, 02:23, 02:31, 02:33, 02:43, 02:51 (2 шт), 03:06 і 03:23.

Шахед у 23:56 заляцеў праз Асарэвічы, праз 10 хвілін вярнуўся на Кіеўскае вадасховішча, развярнуўся над Украінай і зноў заляцеў у Беларусь ужо праз Любеч і паляцеў на Рэчыцу. Акрамя таго, два шахеды маглі быць збітыя ў Мазырскім раёне каля 03:10 — яны прапалі адначасова каля Мазыра.

За ноч начная авіяцыя ВПС РБ падымалася тры разы. Па звестках Паветраных сіл УСУ, над тэрыторыяй Беларусі былі лакацыйна страчаны 5 БПЛА.

Nashaniva.com