У Гомелі падлеткі ўскрывалі аўтаматы з цацкамі
Хлопцы 18 і 16 гадоў зацікавіліся гульнявымі аўтаматамі, з якіх прыз трэба даставаць адмысловымі шчупальцамі.
26.11.2024 / 15:39
Але яны вырашылі скарыстацца іншымі прыстасаваннямі: ішлі на справу з адвёрткамі і гаечнымі ключамі, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.
Гэтымі інструментамі маладыя людзі ўскрывалі аўтаматы: перш за ўсё — ячэйку, дзе захоўваліся грошы. Затым разбівалі шкло аўтамата і забіралі змесціва
Усяго хлопцы выявілі два гульнявыя аўтаматы і адзін кававы апарат. Агулам зламыснікі выкралі 800 рублёў.
На затрыманых завялі крымінальную справу за ўчыненне крадзяжу ў складзе групы асоб. Яны віну прызналі.