Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі
Высакахуткасная чыгуначная магістраль (ВХМ) Масква — Мінск ужо спраектаваная з расійскага боку, паведаміў дырэктар па рызыках расійскай кампаніі «ВХМ дзве сталіцы» Мікалай Нікалаенка, піша Sputnik.
26.11.2024 / 18:41
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Mustafa V / vecteezy.com
«Па ВХМ-4 Масква — Мінск ужо спраектаваная да Смаленска і да мяжы, і вядзецца праца цяпер з беларускім бокам», — паведаміў Нікалаенка, выступаючы на палях міжнароднага форуму «Расійскі прамысловец».
Ён нагадаў, што праект аб развіцці высакахуткасных чыгуначных магістраляў быў зацверджаны Пуціным 17 жніўня 2023 года.
Высакахуткаснай лічыцца спецыялізаваная электрыфікаваная двухпутная чыгуначная лінія для эксплуатацыі цягнікоў з хуткасцямі ад 200 да 400 кіламетраў у гадзіну. Пакуль такіх дарог няма нават у самой Расіі. Пілотным праектам мае стаць ВХМ паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам.
У лютым гэтага года на тэму стварэння высакахуткаснай чыгуначнай магістралі паміж Мінскам і Масквой выказваўся Уладзімір Пуцін. Тады ён заявіў, што такія магістралі злучаць Маскву з рознымі гарадамі Расіі, а таксама з Мінскам.
Лукашэнка хоча пабудаваць хуткасную магістраль ад Масквы да Берліна
З Мінска хочуць запусціць цягнік у Маскву з хуткасцю да 400 км/г. Што не так з праектам?
Хуткасную чыгуначную магістраль з Масквы ў Мінск калі і пракладуць, то вельмі няхутка
У сваім звароце Пуцін узгадаў Беларусь толькі аднойчы. І кантэкст вам не спадабаецца
Пуцін прапанаваў пабудаваць паміж Масквой і Мінскам хуткасную чыгуначную магістраль