Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Калі тэмпература ў жылым памяшканні ніжэйшая за норму, спецыялісты павінны выявіць прычыну.

27.11.2024 / 08:57

Па сацыяльных стандартах тэмпература паветра ў жылым памяшканні не павінна апускацца ніжэй за 18°C, пішуць «Мінск-Навіны».

Калі жыхарам здаецца, што ў кватэры холадна і батарэі грэюць слаба, трэба звярнуцца ў адзіную дыспетчарскую службу па нумары 115.

«На камфорт у жылым памяшканні ўплываюць як стан і цеплаізаляцыя канструкцый будынка (сцены, дах, вокны), так і праца сістэм аўтаматычнага рэгулявання ацяплення», — тлумачыць намеснік галоўнага інжынера па эксплуатацыі «Мінсккамунцепласеткі» Дзмітрый Васюкевіч.

Пасля афармлення заяўкі спецыялісты павінны прыехаць на месца, правесці замеры і пры наяўнасці праблем ліквідаваць іх.

А што рабіць, калі горача?

Камусьці камфортна пры тэмпературы 24°C, а іншым хацелася б 19°C. Што рабіць, калі батарэі занадта моцна грэюць? У гэтым выпадку змяніць тэмпературу ў кватэры можна з дапамогай тэрмарэгулятараў.

Але калі іх няма, усталяваць можна толькі пры наяўнасці праектнай дакументацыі. Пры замене радыятараў і ўсталёўцы сістэм тэрмарэгулявання абавязкова ўлічваць параметры будынка. Усе работы павінны праводзіцца толькі ў рамках праектнага рашэння.

Nashaniva.com