Міністр сувязі: 5G-гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстачу ўсё роўна, 5G, 6 або 4
Канстанцін Шульган распавёў, калі ў Беларусі плануецца ўкараненне тэхналогіі 5G.
27.11.2024 / 14:29
Фота: СБ
Міністр сувязі і інфарматызацыі адзначыў, што рашэнне аб укараненні гэтай тэхналогіі павінна прымацца на ўзроўні ўказа Лукашэнкі. Са слоў Шульгана, праект дакумента ўжо ёсць, найбліжэйшым часам плануецца пачаць выкананне.
Пры гэтым міністр вялізна паразважаў пра тое, што простаму карыстальніку ўсё роўна, якая тэхналогія выкарыстоўваецца.
«Але 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 або 4. Калі вы атрымліваеце якасную паслугу, то не задумваецеся над тым, па якой тэхналогіі яна прадастаўляецца. У нас яшчэ ёсць рэзервы па развіцці 4G», — лічыць Шульган.
Кіраўнік Мінсувязі таксама закрануў пытанне стварэння мабільнага аператара ад «Белтэлекама». Кампанія ўжо атрымала ліцэнзію, а развіццё аператара залежыць ад таго, па якой мадэлі пойдзе развіццё тэхналогіі 5G.
«Мабільным аператарам можна стаць па-рознаму, але гэтая задача стаіць адназначна», — заявіў Шульган.