Уладальніка гродзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту
Сяргея Чабоцьку судзілі 22 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт.19.11 КаАП). Яго адправілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, і гэта яго ўжо трэці запар тэрмін, піша Hrodna.life.
27.11.2024 / 17:14
Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. Яго судзілі тройчы — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаванае пікетаванне».
Рэсурс S13 з’явіўся ў Гродне ў 2005 годзе і першапачаткова працаваў як блог. Пазней ён ператварыўся ў інфармацыйны партал — агрэгатар навін. Уласнага кантэнту на сайце было няшмат, але доўгія гады рэсурс быў адным з самых папулярных у горадзе.
Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што кантэнт парталу S13 і яго сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Уладальніка гродзенскага сайта s13.ru не выпусцілі — судзілі другі раз
У Гродне сапраўды асудзілі ўладальніка сайта s13.ru, які днямі прызналі экстрэмісцкім
Самы папулярны гродзенскі сайт спыніў працу