Беларуска спрабавала ўвезці з Турцыі чатыры чамаданы лекаў «для ўласнага спажывання»

Медыкаменты 38-гадовая жанчына, якая прыбыла ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» авіярэйсам «Стамбул — Мінск», спакавала ў чатыры валізкі. З такім багажом яна спрабавала прайсці праз «зялёны калідор», заявіўшы пра адсутнасць тавараў, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню.

27.11.2024 / 18:47

Такі аб'ёмны багаж прыцягнуў увагу мытнікаў, яны спынілі жанчыну і дагледзелі чамаданы, выявіўшы, што ў іх змяшчалася 120 кг лекавых сродкаў і ін'екцыйных шпрыцаў.

Такая партыя тавараў падлягае абавязковаму дэклараванню з падачай усіх неабходных для перамяшчэння праз мяжу дакументаў. Аднак жанчына сцвярджала, што лекі набыла выключна для асабістага карыстання, а з дакументаў у яе былі толькі выпіска па найменнях і коштах некаторых медыкаментаў. Пры гэтым са 170 пазіцый перамяшчаных прэпаратаў толькі 7 афіцыйна зарэгістраваныя ў Дзяржаўным рэестры лекавых сродкаў Рэспублікі Беларусь.

У дачыненні да беларускі Мінская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс па ч. 4 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь (недэклараванне і падача недакладных звестак аб таварах у буйным памеры).

У адпаведнасці з санкцыяй артыкула жанчыне пагражае штраф да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. Кошт партыі лекавых сродкаў і ін'екцыйных шпрыцаў склаў 320 тыс. рублёў. 

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу

Беларус вёз праз мяжу 13 тысяч куль

Мытны камітэт расказаў пра крымінальныя справы праз спробы ўехаць у пункты пропуску па-за чаргой

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com