У Воранаўскім раёне памежнікі затрымалі двух уладальнікаў беспілотнікаў
Двух мясцовых жыхароў, якія валодалі беспілотнымі лятальнымі апаратамі, затрымалі 26 лістапада вайскоўцы Лідскага пагранатрада каля райцэнтра Воранава пры сілавой падтрымцы з боку АМАПа, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
27.11.2024 / 19:26
Скрыншот з відэа
У аднаго мужчыны беспілотнік мультыротарнага тыпу, пульт кіравання да яго і акумулятарныя батарэі знайшлі па месцы жыхарства, у іншага дрон з пультам кіравання — у гаражы ў Лідзе.
Дроны і камплектуючыя да іх былі канфіскаваныя і дастаўленыя ва ўпраўленне Лідскага пагранатрада для правядзення далейшага разбору. У дачыненні да мужчын пачалі адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму.
Паводле звестак памежнай службы, з пачатку года толькі лідскія памежнікі канфіскавалі ў грамадзян мінімум 14 беспілотнікаў.