Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Дзіяна Арбеніна выконвала песню, ідучы па балконе ў клубе А2.

28.11.2024 / 12:23

Фота: тэлеграм-канал Дзіяны Арбенінай

Раптам яна спатыкнулася і амаль упала з балкона ў залу, паведамляе Shot.

Гледачы паспелі ўхапіць яе за рукі і пад рукі. Потым Арбеніну зацягнулі назад на балкон. Яна працягнула выконваць песню.

Арбеніна потым падзякавала фанатам, назваўшы выступ адным з найлепшых.

«Найлепшыя людзі. Сёння, калі падала з балкона, яшчэ раз у гэтым пераканалася. Гэта чума», — пракаментавала яна ўчорашні інцыдэнт.

Дзіяна Арбеніна нарадзілася ў 1974 годзе ў Валожыне, нейкі час сям'я жыла ў Барысаве, а потым сям'я з'ехала на Крайнюю Поўнач Расіі.

Nashaniva.com