У Мінску адкрыецца рэстаран, які прапрацуе ўсяго год
Па анонсах у сацсетках вядома дзве рэчы: у меню дакладна будзе така, а пакаштаваць фірмовыя стравы можна толькі на працягу года: праз 365 дзён рэстаран закрыецца. «Анлайнер» пагутарыў з уладальнікам і даведаўся дэталі.
28.11.2024 / 18:14
Завуць мужчыну Джавані, ён родам з Мексікі. Журналістам Джавані расказаў, што ў Беларусь прыехаў тры гады таму. Тут яму спадабалася і захацелася затрымацца.
У роліку ўладальнік раскрыў падрабязнасці пра фестываль у Мінску, дзе падавалі мексіканскую ежу, але ў яго ўзніклі пытанні да аўтэнтычнасці рэцэптаў. Пры гэтым Джавані добра ставіцца да беларускіх рэстаранаў, якія падаюць така: «Гэта вялікая праца людзей, і яны ўсе вялікія малайцы, было смачна». Але мужчына хоча паказаць беларусам і арыгінальныя рэцэпты.
Нягледзячы на падрыхтоўку і ўкладзеныя сілы, рэстаран Tacos.by усё ж прапрацуе толькі год. Уладальнік тлумачыць гэта тым, што менавіта столькі ён плануе прабыць у Беларусі.
«Мая праца — быць блогерам на YouTube, а не працаваць у рэстаране. Таму праз год я яго закрыю».
Пакуль установа адкрывалася для наведвальнікаў у рандомныя дні на некалькі гадзін. Афіцыйнае адкрыццё плануецца на 3 снежня, лакацыя — Куйбышава, 45.
У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя
У Мінску адкрыўся антуражны рэстаран. Выклікаць афіцыянтаў там трэба асаблівым спосабам
Mak.by запусціў уласную дастаўку ежы