У Мядзельскім раёне гусь правалілася пад лёд і не здолела вылезці — давялося выклікаць МНС

Гаспадыня гусі спужалася за гадаванку і выклікала ратавальнікаў.

28.11.2024 / 19:20

Скрыншот відэа МНС

У аграгарадку Княгінін Мядзелскага раёна свойская гусь вырашыла пагуляць па мясцовай сажалцы, якую зацягнула ледзяной скарынкай.

Аднак жа лёд аказаўся вельмі тонкім, таму гусь правалілася ў ваду. Лёд перашкаджаў птушцы выбрацца, і яна запанікавала. Спалохалася за гусь і гаспадыня, таму яна вырашыла выклікаць МНС.

Ратавальнікі выцягнулі гусь з дапамогай спецыяльнай дошкі і перадалі яе гаспадыні. Птушка не пацярпела.

Nashaniva.com