Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх

Медыя пісалі пра яго як пра чалавека з цяжкім лёсам. Цяпер Яўгена судзяць па вельмі дзіўнай крымінальнай справе — па не самых лёгкіх частках артыкулаў «згвалтаванне» і «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».

30.11.2024 / 10:41

Яўген К. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўгену К. 61 год. Ён родам з Расіі, але мае грамадзянства Беларусі. Яго гісторыю распавядалі некалькі гадоў таму розныя медыя. Мужчына жыў у Бельгіі, але ў 2016 годзе развёўся з жонкай, адсудзіў у ёй дзяцей і вярнуўся ў Беларусь. У Яўгена двое дзяцей — паўналетняя дачка і непаўналетні сын.

Па звестках праекта Digital intelligence team, гісторыю мужчына не выдумаў — ён сапраўды раней жыў у Бельгіі, там жа нарадзіліся і ягоныя дзеці. Праўда, дакладна невядома, калі вярнуўся сам мужчына.

Ён распавядаў медыя, што ягоная жонка пра дзяцей зусім не клапацілася і не плаціла аліментаў, а звароты ў суд нічога не давалі.

Праз год пасля вяртання Яўгену далі кватэру па льготным крэдыце, пагасіць яго ён мусіў у 2035 годзе. У 2019 годзе мужчына ўзяў у крэдыт на 12 гадоў Lada Largus і пайшоў працаваць у таксі.

Фота аўтамабіля К. — з артыкула пра сям'ю К.

У выніку ён аказаўся ў незайздроснай сітуацыі — захварэў і не мог працаваць ды плаціць па крэдытах. Яўген распавядаў, што за даўгі ў яго канфіскуюць машыну і апісалі маёмасць у доме. Насустрач сям'і пайшоў толькі банк, які даваў крэдыт на жытло і даў адтэрміноўку.

Невядома, як сапраўды жыла сям'я. Напрыклад, у міліцэйскіх рапартах ёсць інфармацыя пра тое, што дачка Яўгена сыходзіла з дому.

Адметна, што дзеці мужчыны ў нейкі момант выдалілі яго з сяброў у сацсетках.

Фота бытавых умоваў сям'і — з артыкула пра сям'ю К.

Што здарылася далей — невядома. К. знік з усіх сацсетак і тэлеграма пасля 30 сакавіка 2024 года. Да гэтага ён у асноўным шукаў інфармацыю, як зарабіць грошы.

У пачатку снежня 2024 года яго пачынаюць судзіць. Першыя два артыкулы страшныя:

Апошні артыкул можа тлумачыцца проста — Яўген займаўся скарбашукальніцтвам. Па двух астатніх нічога не ясна. Пра справу не пісалі ні сілавікі, ні незалежныя медыя.

Педафілы шукаюць ахвяр на папулярнай стрымінгавай платформе. Яна дазваляе ім назіраць за дзецьмі ў жывым эфіры

«Сказаў хлопчыку, што бачыць у ім акцёрскія даныя». Вядомага мінскага артыста судзяць па пяці артыкулах за педафілію

Чаму ў Беларусі сталі выкрываць больш педафілаў? Адказвае следчы

Nashaniva.com